Хіральнасць (хімія)
Выгляд
Хіральнасць — здольнасць аб'екта (малекулы ці яе фрагмента) быць несумяшчальным са сваім адлюстраваннем у ідэальна плоскім люстры; адно з асноўных паняццяў стэрэахіміі. Хіральныя малекулы існуюць у выглядзе пар энантыямераў, якія адрозніваюцца толькі знакам аптычнага вярчэння. Малекула з некалькімі хіральнымі фрагментамі існуе ў выглядзе дыястэрэамераў, якія адрозніваюцца фізічнымі і хімічнымі ўласцівасцямі. Усе біямалекулы хіральныя, што ўлічваецца ў біяхімічным, фармакалагічным і іншых сінтэзах.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).